
СТБ ISO
9001-2015
Loading color scheme
Асноўны від дзейнасці ААТ "Пружанскага завода радыёдэталей" - вытворчасць вырабаў для аўтатрактарнай тэхнікі. Разам з гэтым асвоена і прадаўжае развівацца вытворчасць вырабаў для бытавой тэхнікі. Прадукцыя, што выпускаецца нашым прадпрыемствам, карыстаецца вялікім попытам у нашых партнёраў. Па некаторых пазіцыях вырабаў мы з'яўляемся адзіным вытворцам і пастаўшчыком у Рэспубліцы Беларусь. Штогод нашым прадпрыемствам асвойваюцца і ўкараняюцца ў вытворчасць новыя віды вырабаў. Вядзецца планавая актыўная палітыка імпартазамяшчэння прадукцыі. На пастаяннай аснове вядзецца работа па павелічэнню аб'ёмаў вытворчасці і паляпшэнню якасці прадукцыі, якая вырабляецца. Нашымі партнёрамі ў Рэспубліцы Беларусь з'яўляюцца такія вытворчыя гіганты як ААТ "Мінскі трактарны завод", ЗАТ "Атлант", ААТ "Гомсельмаш", ААТ "Мінскі аўтамабільны завод", ААТ "Белаз". Нямала сярод нашых партнёраў і рэгіянальных спажыўцоў нашай прадукцыі: ААТ "Кобрынаграмаш", ААТ "Смаргонскі агрэгатны завод", ААТ "Бабруйскі завод трактарных дэталей і агрэгатаў", ААТ "Клецкі механічны завод", УП "Віток", ТДА "Конус Электра", СТАА "Палессе" і многія іншыя. Ёсць у нас і замежныя партнёры, якія ацанілі як якасць нашай прадукцыі, так і нашу магчымасць у цяжкіх эканамічных і санкцыйных умовах выконваць свае дагаворныя абавязацельствы. АТ "Пецярбургскі трактарны завод", ТАА "Атланта", ТАА "Аўтаклема", ТАА "Контур Кабель" актыўна на працягу многіх гадоў супрацоўнічаюць з намі па розных вытворчых напрамках. Не варта забываць і пра арганізацыі аграпрамысловага комплексу і прыватных асоб, якім заўсёды аказваецца тэхнічная дапамога ў вырашэнні ўзнікаючых пытанняў. ААТ "Пружанскі завод радыёдэталяў" заўсёды рада супрацоўніцтву, цэніць шматгадовыя і гатова наладжваць новыя партнёрскія адносіны.