ГОД
беларускай жанчыны
Loading color scheme
Для таго, каб не стаць ахвярай кіберзлачынцаў, здзяйсняючы ўгоды ў сетцы Інтэрнэт варта:
- весці зносіны з патэнцыйнымі пакупнікамі ці прадаўцамі толькі ва ўнутраным чаце гандлёвай пляцоўкі;
- вельмі ўважліва ставіцца да любога выпадку, калі неабходна ўвесці дадзеныя карты ці інфармацыю;
- для ажыццяўлення анлайн-плацяжоў неабходна выкарыстоўваць толькі надзейныя плацежныя сэрвісы;
- варта ўстрымлівацца ад ажыццяўлення анлайн-плацяжоў, звязаных з перадаплатай і пералікам задаткаў;
- пазбягаць пераходу па невядомых інтэрнэт-спасылках.
Найбольш распаўсюджаныя віды махлярстваў на тэрыторыі Пружанскага раёна:
1) пад маркай атрымання заробку на гандлёвай біржы;
2) пад маркай дэкларавання наяўных грашовых сродкаў: "FAKEBOSS", часцей за ўсё ў мэсэнджэры "Telegram" пішуць з профілю, падпісанага дадзенымі кіраўніка;
3) набыццё ў невядомым профілі месэнджэра, часцей за «Instagram», часцяком які мае назву як арыгінальная крама;
4) новы від махлярства: званкі часцей у "WhatsApp" ад імя "аператара сотавай сувязі" з мэтай пераафармлення дагавора на абаненцкі нумар;
Калі вы ўжо пацярпелі ад фішынгу: адправілі камусьці дадзеныя банкаўскай карты, у тым ліку CVV-код, або пароль ад аплатнай сістэмы - неадкладна звернецеся ў банк, а ў выпадку неабходнасці - у праваахоўныя органы.
Будзьце пільныя!